Творчая біяграфія

Канстанцін Іванавіч Качан

Канстанцін Іванавіч Качан

4 сакавіка 1950 г. Нарадзіўся ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

1975 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт - фізіка)

1977-1980 гг. Вольны слухач Беларускай Акадэміі мастацтваў

1980 г. Пачаў актыўна ўдзельнічаць ў рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках

1987 г. Прыняты ў члены Беларускага саюза мастакоў

Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу.

20 чэрвеня 2014 г. Урачыстае адкрыццё прыватнай карціннай галерэі на Радзіме ў Навагрудку

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Мастацкім фондзе міністэрства культуры Расіі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Полацкай карціннай галерэі, Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку, у прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Сербіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі, Кітая, В’етнама, Мексікі і інш.

Вярнуцца