Падзеі

У карціннай галерэі Кастуся Качана ў г. Навагрудку адбыўся дабрачынны навагодні ранішнік

У чацвер, 14 снежня, у рамках акцыі «Нашы дзеці» ў карціннай галерэі Кастуся Качана ў г. Навагрудку адбылося навагодняе дабрачыннае мерапрыемства - ранішнік для выхаванцаў Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця ( цяжкасцямі ў навучанні).
"Новае Жыцце", Снежань 14, 2017 г. (+ Відэа)


Музычна-паэтычная прэзентацыя

5 лістапада 2017 г.

Сустрэча з паэзіяй і музыкай

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Святланы Абдулаевай "В преддверии любви"

Класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў у выкананні Сяргея Стэцко.

Уваход вольны.


Не смяшыце мае прыназоўнікі

21 Кастрычнiка 2017 г.

Сустрэча з Вінцуком Вячоркам


Мы не бачыліся цэлае каханне" Творчая сустрэча.

29 чэрвеня 2017 г.

Творчая сустрэча з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

У праграме імпрэзы: вершы і песні ў выкананні сталічных гасцей а таксама прэзентацыя 14 нумара літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Прадстаўленыя кніг і дыскаў з аўтографамі аўтараў. Ласкава запрашаюцца усе прыхільнікі беларускай паэзіі і песні.


Дзень адчыненых дзвярэй

25 чэрвеня 2017 г.

У праграме:

11.00 Урачыстае адкрыццё.

11.20 Дзіцячы плэнэр.

13.30 Падвядзенне вынікаў плэнэру, узнагарода пераможцаў і ўдзельнікаў.

14.00 Выступленне юных музыкантаў.

15.00 Выступленне сталічнага фольк-гурта “Рада.”


Творчая сустрэча "Літаратары Гродзеншчыны-Навагрудчыны"

18 чэрвеня 2017 г.

Музыкальна-паэтычная сустрэча з пісьменнікамі і паэтамі Гродзеншчыны.

У праграме паэзія, проза, музыка, цікавыя людзі і прыемныя ўражанні. Можна набыць кнігу, якая спадабалася, з аўтографам аўтара, задаць пытанні.

Уваход вольны.